Кінафестываль «Лістапад» заклікалі пазбавіць міжнароднай акрэдытацыі


️Беларуская рада культуры звярнулася да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў з просьбаю прыпыніць міжнародную акрэдытацыю кінафестывалю «Лістапад».

Падчас паказаў на кінафестывалі «Лістапад» у 2019 годзе.
Фота: Белсат

«Правядзенне міжнароднага мерапрыемства немагчымае ў краіне, дзе дзеячаў культуры і ў прынцыпе ўсіх нязгодных рэпрэсуюць», – тлумачыць у лісце кіраўнік Рады Сяргей Будкін.

У Facebook Будкін дадае, што адзін з арганізатараў фестывалю – Белтэлерадыёкампанія, якая паказвае ў сваім эфіры здзекі з палітвязняў, а дырэкцыя фестывалю цяпер – «Беларусьфільм», які жорстка цэнзуруе мастацтва.

Hавiны
«Славянскі базар» – вось гэта сапраўдны конкурс». Міністр культуры пра выключэнне Беларусі з «Еўрабачання»
2021.03.28 14:31

Беларуская рада культуры ўтварылася на базе Фонду культурнай салідарнасці. Гэты фонд у пачатку 2021 года распачаў кампанію за нядопуск Белтэлерадыёкампаніі на фестываль «Еўрабачанне». Беларусь у выніку не дапусцілі да фестывалю, бо БТ выбрала на конкурс песню з выразна палітычным падтэкстам, іншай не прапанавала.

Міжнародны кінафестываль «Лістапад» ладзяць у Менску штогод з 1994-га, але ў 2020-м яго скасавалі праз «неспрыяльную эпідэмічную абстаноўку» за дзень да пачатку. 11 гадоў кінафестываль ладзіла кампанія «АРТ Карпарэйшн», аднак 3 жніўня 2021 года Міністэрства культуры як заснавальнік фестывалю прыпыніў дзейнасць кампаніі ў якасці арганізатара.

Меркаванні
Фестываль «Лістапад» адмянілі, а паказы ў кінатэатрах – не. Як мінкульт плюе ў культуру
2020.11.06 22:36

Цяпер фестываль мае ладзіць студыя «Беларусьфільм». Пры тым на «Лістападзе» ўжо не плануюць ні нацыянальнага конкурсу, ні конкурсу маладых кінашколаў. Прадстаўнік «Беларусьфільму» Юрый Ігруша сам заявіў, што «некаторыя кажуць, што фестываль знікне», але запэўніў: цяпер будзе «новая хваля развіцця».

Журналіст Тарас Тарналіцкі ў Facebook заўважае: само кіраўніцтва «Беларусьфільму» адкрыта заяўляе, што фестываль стане пляцоўкаю для «піяру магчымасцяў нацстудыі для заробку» і што там хочуць паказваць «кіно, скіраванае на тварэнне», што б гэта ні значыла. Тарналіцкі робіць выснову, што колішні фестываль міжнароднага класу трансфармуецца ў «парад-але «Беларусьфільму».

Hавiны
Арышт «Евы» і выхад мастацтва на вуліцы. Топ-10 культурных з’яваў і падзеяў 2020 года
2020.12.27 08:14

АА belsat.eu

Стужка навінаў