«EPAM» пераводзіць усю сваю працу на замежныя серверы?


Работнікі «EPAM» атрымалі рассылку, у якой кампанія просіць іх пераканацца, што ўсе праекты і прылады для працы захоўваюцца на замежных серверах, паведамляе тэлеграм-канал блогера Антона Матолькі.

Офіс «EPAM».
Фота: belmir.by

Паведамляюць, што працэс пераводу ўсіх тэхнічных працэсаў будзе завершаны цягам двух тыдняў. Робіцца гэта, каб каманды распрацоўнікаў маглі працаваць нават у выпадку прыпынення працы офісаў «EPAM» у Беларусі.

Паводле крыніцаў, перавод робіцца, каб даць магчымасць міжнародным праектам не залежаць ад палітычнай сітуацыі ў краіне. Таксама на серверах захоўваецца канфідэнцыйная інфармацыя.

Hавiны
Дырэктар EPAM адказаў на пагрозы Лукашэнкі
2021.08.10 15:22

Такую працэдуру шмат якія ІТ-кампаніі Беларусі зрабілі яшчэ колькі гадоў таму, пасля арышту Віктара Пракапені ў 2015 годзе. Другая хваля пераводу тэхнічных працэсаў была пасля выбараў, увосень 2020-га.

Інтэрв’ю
Айцішнікі з’язджаюць, за імі паехаў стартап-хаб «Imaguru». Што будзе далей з беларускім IT?
2021.08.01 10:18

АД, belsat.eu

Стужка навінаў