Да сястры арыштаванага блогера Vadimati прыйшлі з ператрусам праз крымінальную справу


Гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) сёння асудзілі на 25 содняў за нібыта заклікі прыехаць на спартовую імпрэзу на скейт-пляцоўцы ў Шчучыне. Ягоную сястру дапытвалі як сведку ў крымінальнай справе, удома правялі ператрус.

Гарадзенскі тэлеграм-канал «Право имеют» паведаміў, што Наталлю Рубец, сястру зняволенага Вадзіма Ермашука, раніцаю 19 жніўня кудысьці звезлі ў міліцэйскім аўтобусе з пастарунку ў Шчучыне, куды яна прыходзіла пакінуць перадачу брату. Ейны адвакат не быў у курсе таго, што з ёй адбываецца, а ейныя акаўнты перыядычна былі ў сеціве, хоць на тэлефон яна не адказвала – падобна, тэлефонам завалодалі сілавікі.

Hавiны
Гарадзенскага блогера асудзілі на 25 содняў за заклікі прыехаць на спартовую імпрэзу
2021.08.19 11:14

Пазней стала вядома, што яе адвезлі ў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, дапытвалі як сведку ў крымінальнай справе, адвакатку не пусцілі. Супрацоўнік міліцыі апоўдні паведаміў адвакатцы, што Наталля пайшла дадому, але выявілася, што дамоў яе павезлі на ператрус.

У пастанове на ператрус згадвалася «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ). З гэтага «Право имеют» робіць выснову, што крымінальная справа наўрад ці звязаная з Вадзімам Ермашуком. Пры тым Наталлі не тлумачылі, у якой менавіта справе яна праходзіць сведкаю.

АА belsat.eu

Стужка навінаў