«Белавія» некалькі месяцаў не вяртае грошы за квіткі, ад якіх адмовіліся. Журналіст знайшоў «лайфхак»


Пасля закрыцця неба для Беларусі ўсімі суседзямі акрамя Расеі шмат якія палёты сталі немагчымымі. Некаторыя беларусы, хто быў за мяжой, не захацелі вяртацца на радзіму праз рэпрэсіі. Многія, хто купляў квіткі ў «Белавія», хацелі вярнуць грошы, ды авіякампанія не спяшаецца.

Самалёт «Белавія».
Фота: ria.ru

Журналіст Алесь Ляўчук месяц чакаў, пакуль яму вярнуць грошы за квіткі, і атрымаў іх толькі пасля таго, як напісаў скаргу ў Міністэрства транспарту.

«Мы з сям’ёй паляцелі ў адпачынак, у нас былі зваротныя квіткі на канец ліпеня. Але пасля ператрусаў і шэрагу рэпрэсіяў супраць журналістаў вырашылі пакуль не вяртацца ў Беларусь», – сказаў «Белсату» Ляўчук.

Доўгі час перапіска з «Белавія» не давала ніякіх вынікаў, і толькі пасля скаргі ў Міністэрства транспарту справа зрушыла з мёртвай кропкі.

Ён атрымаў грошы толькі праз месяц, і тое не ўсе:

«Тры нашыя квіткі каштавалі 1687 рублёў, «Белавія» вярнула толькі 1236, у выніку на кожным квітку мы згубілі па 150 рублёў. Нам ніяк не патлумачылі, чаму не вярнулі менавіта 450 рублёў, чаму такая сума штрафу за вяртанне. Упэўнены, каб не напісаў скаргу, чакаў бы сваё грошы яшчэ доўга».

Журналіст стаў перапісвацца з людзьмі, якія яшчэ не атрымалі сваё грошы. Выявілася, што ёсць шмат тых, хто чакае па некалькі месяцаў.

У адказе з «Белавія» Ляўчуку гэта пацвердзілі:

«Авіякампанія адчувае высокую нагрузку праз масавыя звароты пасажыраў, і ўзнікла чарга па вяртанне грошай за квіткі».

Абноўлена
Як цяпер легальна пакінуць Беларусь
2021.05.27 14:42
Hавiны
Штомесяц праз заходнія санкцыі авіягаліна Беларусі губляе $ 10,3 мільёна
2021.06.25 16:52

AC belsat.eu

Стужка навінаў