За скокі праз Вечны агонь «з нізінных памкненняў» расеец атрымаў 13 месяцаў у калоніі


Грамадзян Расеі папрасіў сябра сфатаграфаваць ягоны скок праз Вечны агонь і за гэта яго асудзілі за «Хуліганства» (ч. 1 арт. 339 КК).

Суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў гэтую крымінальную справу 15 ліпеня. Паводле матэрыялаў справы, 29 красавіка гэтага года расяянін «з нізінных памкненняў, якія выявіліся ў грубым парушэнні агульнапрынятых нормаў маралі і правілаў паводзін, не менш за два разы ўстаўшы на мармуровую пліту, усталяваную на рытуальнай пляцоўцы з Вечным агнём і абеліскам на плошчы Перамогі, два разы пераскочыў Вечны агонь, чым адкрыта і абразліва паздзекаваўся над звычаямі і традыцыямі грамадства».

«Абвінавачаны ў судовым пасяджэнні сваю віну прызнаў у поўным аб’ёме, у зробленым раскаяўся», – паведамляе прэс-служба суда. Яго прызналі вінаватым у «Хуліганстве» (ч. 1 арт. 339 КК РБ) і пакаралі пазбаўленнем волі на тэрмін 1 год і 1 месяц у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
Грамадзяніну Расеі пагражае тры гады зняволення за скокі праз Вечны агонь
2022.07.05 20:37

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў