З візіту ў Музей нямецкага Супраціву пачала Святлана Ціханоўская сваю паездку ў Нямеччыну


Нямецкі ўрад запрасіў яе на ўшанаванне 78-й гадавіны замаху на Гітлера. Адзін з самы драматычных эпізодаў замаху 20 ліпеня 1944 года разыграўся ў двары будынку, дзе сёння месціцца музей. Тут быў расстраляны кіраўнік замаху Клаус фон Штауфенберг і яго паплечнікі.

Святлана Ціханоўская сваю паездку ў Нямеччыну з наведвання музею.
Фота: Белсат

«Галоўнае пасланне музею: «Ты заўсёды можаш зрабіць нешта супраць тыраніі, гэта твой персанальны выбар, што менавіта ты будзеш рабіць» – распавёў Святлане Ціханоўскай дырэктар музею Ёханэс Тухель.

Святлана Ціханоўская сваю паездку ў Нямеччыну з наведвання музею.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская сваю паездку ў Нямеччыну з наведвання музею.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская сёння сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, а заўтра прыме ўдзел у памятнай цырымоніі з нагоды гадавіны замаху.

У Берліне Ціханоўская сустрэнецца з прадстаўнікамі нямецкага ўраду і бізнесу. Гаворка будзе ісці, сярод іншага, пра дапамогу беларускім прадпрымальнікам, якія рэлакуюцца ў Нямеччыну і працуюць у Беларусі, беларускім добраахвотнікам ва Украіне, а таксама лекарам, вымушаным пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі.

Каментар
Ці будзе «Ціханоўская-каралева» і «Чэрчыл-прэм’ер»? Спыталі Офіс Ціханоўскай пра ідэі Пракоп’ева
2022.07.16 21:58

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў