Вярхоўны Суд пастанавіў спыніць дзейнасць пяці незалежных прафсаюзаў


На заяву Генеральнага пракурора Андрэя Шведа спыненая дзейнасць пяці незалежных прафсаюзаў Беларусі. Такое рашэнне вынес Вярхоўны Суд.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Працоўныя гарадзенскага «Азоту» на сустрэчы з адміністрацыяй.
Фота: belsat.eu

Рашэнне Вярхоўнага Суда ліквідуе:

  • Свабодны прафсаюз Беларускі;
  • Свабодны прафсаюз металістаў;
  • Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўнікаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў;
  • Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці;
  • Асацыяцыю прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».

У пазове аб спыненні дзейнасці прафсаюзаў сцвярджаецца, што «замест абароны працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў сябраў прафсаюзаў, прадухілення незаконных забастовак, прастояў, эскалацыі ў грамадстве кіраўнікі і шэраг сябраў названых прафсаюзаў прымалі актыўны ўдзел у дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушаюць грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкага зместу».

Таксама паведамляецца, што паводле ўсіх фактаў іх «супрацьпраўнай» дзейнасці распачатыя крымінальныя справы і прынятыя меры адміністратыўнага ўздзеяння.

У Беларусі працягваецца ціск на незалежныя прафсаюзы. У сярэдзіне траўня праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, зняволеных у красавіку.

Аналітыка
Як за два гады ўлады пабудавалі экасістэму супрацьдзеяння экстрэмізму. Асноўныя тэндэнцыі і прагнозы
2022.07.15 08:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў