Уначы Адэскую вобласць абстралялі крылатымі ракетамі «Калібр»


У ноч на 19 ліпеня па Адэскай вобласці ўдарылі сямю крылатымі ракетамі «Калібр», выпушчанымі з акваторыі Чорнага мора, паведамляе тэлеграм-канал «Одеса. Офіційно».

Паводле спікера Адэскай вайсковай адміністрацыі Сяргея Братчука, у выніку ўдару пацярпелі шэсць чалавек, сярод іх адно дзіця. Пра загінулых не паведамляецца.

У ноч на 19 ліпеня абстралялі Адэскую вобласць.
Фота: odesacityofficial/Telegram
У ноч на 19 ліпеня абстралялі Адэскую вобласць.
Фота: odesacityofficial/Telegram

Адна ракета была збітая сіламі супрацьпаветранай абароны, шэсць трапілі па мірным сяле, у выніку чаго загарэліся тры прыватныя дамы і дзве пабудовы. Пашкоджанні атрымалі яшчэ некалькі прыватных сядзібаў, аўтамабілі, школа, дом культуры – гаворыцца ў паведамленні. Пажар на плошчы 300 м2 аператыўна зліквідаваны, прыцягваліся 95 ратавальнікаў і 16 адзінак тэхнікі.

У ноч на 19 ліпеня абстралялі Адэскую вобласць.
Фота: odesacityofficial/Telegram
У ноч на 19 ліпеня абстралялі Адэскую вобласць.
Фота: odesacityofficial/Telegram
У ноч на 19 ліпеня абстралялі Адэскую вобласць.
Фота: odesacityofficial/Telegram
Аб’ектыў
За галаву беларускага добраахвотніка, які ваюе ва Украіне, прызначана прэмія ў мільён расейскіх рублёў
2022.07.18 23:41

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў