У Гомлі за відэа расейскай вайсковай тэхнікі падлетку прысудзілі 3 гады калоніі


Гомельскі абласны суд агучыў вырак у справе Паўла Піскуна. Відэа аб перасоўваннях па Беларусі расейскай вайсковай тэхнікі хлопец 2004 года нараджэння перадаў «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу, паведамляюць праваабаронцы.

Расейская вайсковая тэхніка ў Беларусі.
Фота: Радыё «Свабода»/Telegram

Паўла Піскуна абвінавацілі ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК. Судовае пасяджэнне ўзначаліў Аляксандр Піскуноў, які ўжо не аднойчы выносіў палітычна матываваныя прысуды. Паўлу прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён 27 лютага зняў на мабільны тэлефон расейскую вайсковую тэхніку і даслаў відэа ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. У віну хлопцу ставяць і тое, што праз некалькі дзён, а менавіта 1 і 2 сакавіка, ён зноў зняў на відэа расейскую вайсковую тэхніку і зноў перадаў матэрыялы «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу.

Вядома, што на момант здзяйснення «злачынства» абвінавачаны быў непаўнагадовым.

Hавiны
Вярхоўны Суд пастанавіў спыніць дзейнасць пяці незалежных прафсаюзаў
2022.07.19 11:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў