Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская прыбыла з візітам у ЗША


У Вашынгтоне жонка ўкраінскага прэзідэнта Алена Зяленская сустрэлася з Дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам. Яна прыехала ў Вашынгтон на запрашэнне першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн.

Візіт Алены Зяленскай у Вашынгтон 19 ліпеня 2022 года.
Фота: Олена Зеленська/ Facebook

«Яна [Джыл Байдэн] наведала Украіну ў траўні, каб асабіста ўбачыць і паразмаўляць з тымі, хто страціў дом, блізкіх з-за вайны. Цяпер мая чарга гаварыць з ЗША аб патрэбах Украіны ў нашым супраціве і барацьбе з агрэсарам», – адзначыла Зяленская.

Першай афіцыйнай асобай, з якой сустрэлася першая лэдзі Украіны, быў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

«Яго пазіцыя наконт таго, што, цытую, «суверэнная, незалежная Украіна будзе існаваць значна даўжэй, чым Пуцін», застаецца нязменнай», – адзначыла Зяленская.

Алена Зяленская сустрэлася і з кіраўніком агенцтва USAID, якое з’яўляецца адным з галоўных партнёраў Украіны ў гуманітарных пытаннях. У сераду, 20 ліпеня, яна выступіць перад заканадаўцамі ў залі Кангрэсу ў Капітоліі.

Візіт Алены Зяленскай у Вашынгтон 19 ліпеня 2022 года.
Фота: Олена Зеленська/ Facebook
Візіт Алены Зяленскай у Вашынгтон 19 ліпеня 2022 года.
Фота: Олена Зеленська/ Facebook

Таксама Алена Зяленская наведала мемарыял ахвярам галадамору 1932–1933 гадоў ва Украіне, размешчаны ў цэнтры Вашынгтону, і сустрэлася з украінскаю дыяспарай.

«Наведаўшы гэтае месца, якое так адгукаецца з нашай трагічнай сучаснасцю, дзе Расея спрабуе чарговы раз заваяваць Украіну, я атрымала сапраўдны прамень святла – сустрэча з украінскай грамадой у ЗША. Гэта людзі, якія за тысячы кіламетраў ад радзімы памятаюць, хто яны, якія ведаюць мову, хто ў першых шэрагах добраахвотна адрэагаваў на напад Расеі і кінуўся дапамагаць радзіме і суайчыннікам», – дадала Зяленская.

Візіт Алены Зяленскай у Вашынгтон 19 ліпеня 2022 года.
Фота: Олена Зеленська/ Facebook
Артыкулы
«Мы ёсць». Тры гісторыі беларускіх дваровых партызанаў, што працягваюцца і цяпер
2022.07.19 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў