На праспекце Машэрава ў Менску сутыкнуліся трамвай і грузавы мікрааўтобус. Ёсць загінулы


Паводле папярэдняй інфармацыі менскага ДАІ, кіроўца мікрааўтобуса «Ford», рухаючыся па праспекце Машэрава з боку вуліцы Крапоткіна, пры павароце направа не саступіў дарогі трамваю і сутыкнуўся з ім.

У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля загінуў.

Фота: gaiminsk/Telegram

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзелу ДАІ і следча-аператыўная група. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Паводле інфармацыі «Менсктрансу», спыніўся рух трамваяў на маршрутах № 3, 4, 5. Трамваі № 3 і № 4 ідуць да РК «Зялёны Луг»; № 5 – да РК «З. Бядулі». На месцы аварыі не працуе святлафорнае рэгуляванне.

Фота: gaiminsk/Telegram
Фота: gaiminsk/Telegram
Hавiны
Памёр адзін з начальнікаў баранавіцкай міліцыі. Ён зламаў шыю, калі ныраў у ваду
2022.07.19 12:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў