Хронікі рэпрэсій 19 ліпеня


Ужо два гады ў Беларусі штодзень – палітычныя затрыманні і суды. «Белсат» вядзе хроніку рэпрэсіяў. Вось што стала вядома за адзін толькі дзень 19 ліпеня.

Па заяве Генеральнага пракурора Шведа спынена дзейнасць незалежных прафсаюзаў. Вярхоўны Суд вынес рашэнні аб спыненні дзейнасці: Свабоднага прафсаюза Беларускага; Свабоднага прафсаюза металістаў; Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў; Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці; Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».

Палітвязня Георгія Васіленку, які ўзняў у Гомлі бел-чырвона-белы сцяг, асудзілі яшчэ і за абразу Лукашэнкі.

Палітвязень Георгій Васіленка.
Фота: Вясна

Суддзя Віктар Казачок пакараў Васіленку пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 1,5 года. А з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і сем месяцаў.

Былога нафтанаўца Аляксея Калейнікаваса больш за месяц утрымліваюць за кратамі. 18 ліпеня, над Аляксеем адбыўся трэці суд запар. Суддзя Зінаіда Балаболава разглядала справу Калейнікаваса па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі»), але вынік яго невядомы. Меркавана, Аляксея зноў пакаралі «соднямі».

У Гомлі за відэа аб перасоўваннях па Беларусі расійскай вайсковай тэхнікі суддзя Піскуноў прысудзіў падлетку Паўлу Піскуну 3 гады калоніі.

Hавiны
У Гомлі за відэа расейскай вайсковай тэхнікі падлетку прысудзілі 3 гады калоніі
2022.07.19 14:52

Былога рэжысёра БТ Вячаслава Ламаносава ў калоніі змясцілі ў ПКТ. 15 студзеня 2021 года Ламаносаву прысудзілі 2 гады калоніі па ч. 1 арт. 339 («Хуліганства») і ч. 1 арт. 342 («Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Шматдзетную маці Марыну Кіявец з Іванава судзілі тройчы за шэсць дзён — увесь гэты час жанчына правяла ў ізалятары. Напрыканцы суддзя абвясціў, што карае жанчыну штрафам у 640 рублёў. Гэта трэці штраф, які прысудзілі Кіявец. Агулам за тры рэпосты яна мусіць заплаціць 2368 рублёў (74 базавыя велічыні).

Сёння ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна палітвязня Аляксандра Казакевіча асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Суддзя Вольга Дубовік прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады»).

«Моцна абязвожаны, перасохлі вусны і язык». У такім стане знаходзіцца Мікалай Аўтуховіч, які восьмы дзень трымае суху галадоўку.

Артыкулы
Мікалай Аўтуховіч восьмы дзень трымае сухую галадоўку
2022.07.19 17:56

Былога выкладчыка юрфака БДУ Дзмітрыя Осіку арыштавалі на 15 сутак. Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што ён удзельнічаў у акцыях пратэсту і арганізаваў спаборніцтвы, частка сабраных сродкаў з якіх пайшла на ўкамплектаванне ўкраінскай арміі, а таксама нібыта ён «ўступаў у інтымную блізкасць з вучаніцай».

У Баранавічах затрымалі лекара Аляксандра Трафімава. Сёння раніцай ён паведамляў, што яго выклікаюць у міліцыю. Толькі што жонка даведалася, што Аляксандр затрыманы — папярэдне, на трое сутак.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра тое, што «супрацоўнікі ГУБАЗіК сумесна з байцамі АМАП працягваюць ачыстку Мазыра ад экстрэмістаў, нацыстаў, каляфутбольных фанатаў і іншых малапрыемных элементаў».

Hавiны
Чарговыя затрыманні ў Мазыры. Вядома пра 4 асобы
2022.07.19 21:21

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў