Чарговыя затрыманні ў Мазыры. Вядома пра 4 асобы


Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра тое, што «супрацоўнікі ГУБАЗіК сумесна з байцамі АМАП працягваюць ачыстку Мазыра ад экстрэмістаў, нацыстаў, каляфутбольных фанатаў і іншых малапрыемных элементаў».

Затрыманыя жыхары Мазыра.
Фота: Вясна

Вядома, што сярод затрыманых 17-гадовы Даніленка Данііл, Кажэўнікаў Дзяніс, Чопік Аліна і яшчэ адзін хлопец. На «пакаяльных відэа» яны кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

Праўладныя каналы пішуць, што «яшчэ крыху і горад зможа ўздыхнуць на поўныя грудзі».

Hавiны
«Экстрэмісцкі» тэг, шматдзетныя бацькі ў калоніі, галадоўка Аўтуховіча. Рэпрэсіі 18 ліпеня
2022.07.19 00:10

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў