У Горадні знялі з пасады настаяцеля Свята-Пакроўскага сабору, святара Георгія Роя


Святар Георгій Рой.
Фота: facebook.com/georgewroi

У галоўным праваслаўнай святыні Горадні – Пакроўскім саборы – будзе новы настаяцель: айца Георгія Роя перавялі ў іншую царкву.

«Георгій Рой больш не настаяцель сабору, а Мікалай Гайдук не настаяцель Нікольскага храму. Але яны нікуды не падзеліся», – напісаў на сваёй старонцы прэс-сакратар Гарадзенскай епархіі БПЦ дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч.

Протаіерэй Георгій Рой у жніўні мінулага года адкрыта выступаў супраць гвалту.

Пасля выбараў Георгій Рой на сваёй старонцы ў Facebook напісаў, што ў саборы штогадзіны ўдзень будзе гучаць вялікі звон як заклік да міру і згоды, спыніць неапраўданы гвалт, катаванні, правакацыі і на знак салідарнасці з нявінна арыштаванымі, спагады параненым і пакалечаным, а таксама падтрымання блізкім загінулых.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў