У Беларусі зноў павялічылася колькасць палітвязняў – на 9 чалавек


Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек. Цяпер іх агульная колькасць у Беларусі – 570 чалавек.

У сувязі з інфармацыяй аб затрыманні, прад’яўленні абвінавачванняў і заключэнні пад варту па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») праваабаронцы прызналі Юлію Гарачку, Яўгена Бабака і Цімура Газізава палітвязнямі.

Таксама прызнаны палітычнымі зняволенымі пасля вынясення прысудаў па ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»), ч. 1 арт. 342 КК Аляксандр Юрчыка, непаўнагадовыя Іван Пацейчук і Максім Імхавік, Андрэй Тарасаўцаў, Уладзімір Мацюх і Вячаслаў Яльніцкі.

Артыкулы
Палітвязні ў «справе ўдзельнікаў чатаў» атрымалі 5–9 гадоў калоніі
2021.07.19 16:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў