Палітзняволеных супрацоўнікаў «Нашай нівы» падазраюць у нясплаце камунальных паслуг


Затрыманым супрацоўнікам «Нашай Нівы» Андрэю Дынько, Андрэю Скурко і Ягору Марціновічу выставілі новае абвінавачванне.

Ягор Марціновіч, Андрэй Дынько, Андрэй Скурко. Калаж з фота: nn.by, baj.by

Цяпер іх падазраюць па артыкулу 216 Крымінальнага кодэксу – нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання, караецца «хіміяй» ці калоніяй на тэрмін да пяці гадоў, паведамляе «Наша Ніва». Па гэтым артыкуле яны затрыманы яшчэ на трое содняў.

Нашаніўцаў абвінавачваюць у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання рэдакцыі была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Мінэнерга падлічыла ўрон на суму 3500 рублёў.

Артыкулы
Ягор Марціновіч з-за кратаў: Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі
2021.07.19 14:40

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч быў затрыманы 8 ліпеня, пры затрыманні быў збіты і атрымаў траўму галавы. Разам з ім былі затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко і галоўны бухгалтар Вольга Раковіч, якую 16 ліпеня вызвалілі.

Як паведаміў Следчы камітэт, усе яны праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК («Падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак, або ўдзел у іх»). Учора, 18 ліпеня, Марціновіча, Скурко і Дынько затрымалі ў другі раз, ужо па новым артыкуле Крымінальнага кодэксу. На гэты раз – на трое содняў. Яны знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Артыкулы
Праваабаронцу Стэфановічу і супрацоўнікам «Нашай Нівы» не аддаюць перадачы
2021.07.17 10:24

АД, belsat.eu

Стужка навінаў