Палітвязні ў «справе ўдзельнікаў чатаў» атрымалі 5–9 гадоў калоніі


Фігуранты «справы ўдзельнікаў чатаў».
Фота: «Вясна»

Дзесяцёх асобаў вінавацілі ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце «радыкальнага напрамку», паведамляе «Вясна».

Сярод небяспечных чатаў былі названыя «ОГСБ» («Отряд гражданской самообороны»), «Подработка Минск», «100», «101». Асуджаныя нібыта мелі намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».

Зняволеных судзілі за ўдзел у масавых беспарадках, наўмыснае пашкоджанне ці намер пашкодзіць маёмасць і незаконныя дзеянні ў дачыненні агнявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Некалькі палітычных вязняў заявілі пра катаванні падчас затрымання або напісання «чыстасардэчных прызнанняў».

Суддзя Дзмітрый Астапенка пакараў Арцёма Касакоўскага, Дзмітрыя Ластоўскага, Дзмітрыя Жэбуртовіча 5 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паўлу Нядбайлу, Расціславу Стэфановічу, Яўгену Прапольскаму, Аляксандру Рэзніку, Сяргею Плонісу, Арцёму Міцуку, Аляксандру Юрчыку (не ёсць палітвязнем) Астапенка прысудзіў па 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Юрый Бялько атрымаў 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падчас абвяшчэння прысудаў некаторыя з вязняў і слухачы працэсу ў зале выкрыкнулі «Жыве Беларусь!».

Аналітыка
Радыкалізм з удзелам КДБ. Што не так з афіцыйнай версіяй «справы ОГСБ»
2021.07.15 07:00

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў