Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 32 нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю


Нелегальныя мігранты ў Літве.
Фота: Delfi

За мінулыя содні памежнікі затрымалі 32 мігрантаў, якія незаконна мінулі мяжу Беларусі з Літвою, паведамляе «Delfi».

Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, сярод затрыманых 23 асобы назваліся грамадзянамі Іраку або паказалі дакументы гэтай краіны.

Затрыманым замежнікам зробяць тэсты на COVID-19 і да вынікаў іх ізалююць.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абмеркаваў сітуацыю з нелегальнаю міграцыяй на мяжы з Беларуссю з Фабрысам Лежэры, кіраўніком еўрапейскага агенцтва бяспекі межаў «Frontex». Пра гэта паведамляе прэс-служба літоўскага лідара.

Наўседа прызнаў, што Літве трэба дапамога і ў людзях, і ў тэхніцы. Кіраўнік «Frontex» у сваю чаргу адзначыў, што актывуе механізм надзвычайнай памежнай дапамогі. Неўзабаве ў Літву накіруюць падмацаванне: перакладчыкаў, адмыслоўцаў у працы з мігрантамі, узброеныя патрулі, а таксама два верталёты (з Польшчы і Нямеччыны).

Hавiны
Літва атрымае ад Frontex падмацаванне для аховы мяжы з Беларуссю
2021.07.11 10:21

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў