Журналісты «Белсату» Ганна Галёта і Ігар Ільяш не выйшлі на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання


Журналіст Ігар Ільяш. Менск, Беларусь. 10 снежня 2020 года.
Фота: ДД / Белсат

Тэрмін затрымання журналістаў Ганны Галёты і Ігара Ільяша падоўжылі, на волю яны не выйшлі.

Сёння ля ІЧУ на Акрэсціна Ігара Ільяша чакалі сваякі, але ахоўнік ім сказаў, што ён застанецца за кратамі яшчэ да 10 дзён.

Раніцаю 16 ліпеня сілавікі прыйшлі да журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Ігара Ільяша адвезлі ў Следчы камітэт. Раніцаю ў яго ўдома прайшоў ператрус. Ігар – аўтар кнігі «Беларускі Данбас», прызнанай экстрэмісцкаю.

Журналісту інкрымінуюць адразу два артыкулы Крымінальнага кодэксу – 293 і 342. Артыкул 293 прадугледжвае адказнасць за масавыя беспарадкі, 342-і – за арганізацыю ці рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Нагадаем, што за кратамі вось як ужо восем месяцаў знаходзяцца яшчэ дзе нашыя каляжанкі – Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова. Яны былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Журналісткам «Белсату» выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК(«Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Абноўлена
Ад раніцы ператрусы і вобшукі ў журналістаў «Белсату». ВІДЭА
2021.07.16 09:18

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў