Cайт онлайн-гіпермаркету «21vek.by» быў недасяжны


Сайт онлайн-гіпермаркету «21vek.by» не адчыняўся ні з Беларусі, ні з-за мяжы.

Сайт «21vek.by». Скрыншот: postim.by / Youtube

У краме пракаментавалі сітуацыю наступным чынам:

«Сябры, цяпер у некаторых кліентаў назіраюцца праблемы з даступнасцю сайта, пра якія мы ведаем. Наша тэхнічная каманда працуе над ліквідацыяй непаладак. Дзякуй за турботу!»

Што стала праблемай перабою не паведамляецца, але менш чым праз гадзіну доступ да сайту аднавілі.

Нагадаем, 22 чэрвеня, у офіс онлайн-гіпермаркету «21vek.by» прыйшлі сілавікі. Там учынілі ператрус і сканфіскавалі дакументы. Заснавальнікаў кампаніі Сяргея Вайніловіча, Паўла Матусевіча і Івана Плюгачова, а таксама начальніка падраздзялення закупак Сяргея Стаюнічава затрымалі.

Злева направа: Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў, Сяргей Стаюнічаў
Hавiны
«Не даюць бізнесоўцам пераканаць сябе, што ўсё будзе добра». Эксперты пра справы «21vek.by» і «Юркас»
2021.06.23 18:25

АД, belsat.eu

Стужка навінаў