Афіцэраў, якія заклікалі калегаў выступіць супраць гвалту сілавікоў, затрымалі па крымінальнай справе


У кастрычніку мінулага году чацвёра афіцэраў запасу: маёр Андрэй Дзічко, падпалкоўнік Сяргей Бендзь, падпалкоўнік Сяргей Шпак і маёр Андрэй Бакурэнка запісалі відэазварот, у якім звярнуліся да сілавікоў і заклікалі спыніць гвалт і стаць на бок народу.

Цяпер двое ўдзельнікаў відэазвароту Сяргей Шпак і Андрэй Дзічко апынуліся ў СІЗА КДБ.

Пра іх затрыманне паведаміла грамадзянская актывістка Тацяна Вадалажская.

Сяргей Шпак адпрацаваў ва Ўзброеных сілах 28 гадоў. Абвінавачванне яму пакуль не выставілі. У Сяргея чацвёра дзяцей, двое з якіх непаўнагадовыя.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што Андрэй Дзічко таксама быў затрыманы, але яго вызвалілі праз 10 дзён, 17 ліпеня. Цяпер ён у статусе падазраванага, але невядома па якім артыкуле.

У іх таксама адабралі вайсковыя званні.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў