СЭРН плануе скасаваць пагадненне пра супрацу з Беларуссю і Расеяй


Рада Еўрапейскай арганізацыі ядравых доследаў (СЭРН) вырашыла скасаваць пагадненні пра супрацу з Беларуссю і Расеяй пасля сканчэння тэрміну іх дзеяння ў 2024 годзе. Адпаведную заяву апублікаваў сайт арганізацыі.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

У СЭРН адзначылі, што арганізацыю стваралі пасля Другой сусветнай вайны, каб аб’яднаць краіны і людзей дзеля мірнага развіцця навукі, але «агрэсія адной краіны супраць другой супярэчыць гэтым каштоўнасцям».

Арганізацыя плануе спыніць дзеянне пагадненняў пра міжнародную супрацу з Расеяй і Беларуссю пасля заканчэння тэрміну іх дзеяння ў 2024 годзе. За сітуацыяй будуць уважліва назіраць, каб прыняць любое далейшае рашэнне ў святле развіцця падзеяў ва Украіне.

Пагадненні СЭРН пра міжнародную супрацу звычайна падпісваюцца на пяць гадоў і прадаўжаюцца на такі ж тэрмін, калі адзін з бакоў не накіруе іншаму пісьмовага паведамлення аб спыненні дзеяння. Тэрмін дзеяння дамовы з Беларуссю заканчваецца ў чэрвені 2024 года, з Расеяй – у снежні 2024-га.

Hавiны
«The Washington Post»: частка скрадзенага расейскімі войскамі абсталявання з ЧАЭС цяпер у Беларусі
2022.06.03 08:54

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў