Сёлета з Беларусі ў Польшчу спрабавалі незаконна трапіць больш як 5 тысячаў разоў


З пачатку года ў Польшчы зафіксавалі больш як 5 тысяч незаконных спробаў пераходу мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

Польскі памежнік.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Больш за ўсё такіх выпадкаў было ў сакавіку – 1766. За няпоўны чэрвень іх зарэгістравалі 376.

18 чэрвеня ў Польшчу з Беларусі спрабавалі незаконна трапіць 14 чалавек, сярод якіх былі грамадзяне Іраку. Інцыдэнты адбыліся на ўчастках Крынкі, Чарэмхі і Пласкі.

Раней Памежная служба Польшчы апублікавала відэа з першымі гатовымі секцыямі агароджы на мяжы з Беларуссю. Пралёты ўсталяваныя ўжо на працягу 140 км.

Прыёмка вядзецца з пачатку чэрвеня. Выканаўцы заяўлялі, што працы скончацца напрыканцы чэрвеня. Днямі пачнецца ўсталяванне электроннага шлагбаўма.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў