Палонных камандзіраў «Азова» перавезлі ў Маскву


Некалькі чалавек з ліку камандавання ўкраінскага палка «Азоў», якія трапілі ў палон у Марыупалі, дастаўленыя ў СІЗА «Лефортава» ў Маскве. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Імёны камандзіраў не называюцца.

Раней ТАСС паведамляў, што намеснік камандзіра «Азова» Святаслаў Паламар і камандзір 36-й брыгады марской пяхоты ЗСУ Сяргей Валынскі этапаваныя для правядзення следчых дзеянняў на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі.

  • 16 траўня пасля амаль трох месяцаў жорсткіх баёў украінскі бок заявіў пра пачатак аперацыі для ратавання абаронцаў «Азоўсталі». На той момант ва ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі камбінату скончыліся рэсурсы для абароны, практычна не засталося вады, ежы і лекаў. Байцоў сталі раззбройваць і вывозіць з камбінату на непадкантрольныя Кіеву тэрыторыі.
  • Агулам у Марыупалі ў палон трапілі каля 2,5 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку камандзір «Азова» Дзяніс Пракапенка. Палонных трымаюць на тэрыторыях, падкантрольных «ДНР», а таксама ў расейскіх СІЗА, хаця гэта супярэчыць Жэнеўскай канвенцыі.
  • Дэпутаты расейскай Дзяржаўнай думы заклікаюць арганізаваць трыбунал для байцоў «Азова», а некаторыя нават прапаноўвалі дзеля суда над азоўцамі скасаваць мараторый на смяротнае пакаранне ў Расеі. Следчы камітэт РФ паабяцаў дапытаць палонных «у межах расследавання крымінальных справаў аб злачынствах украінскага рэжыму супраць мірнага насельніцтва Данбасу».
Аналітыка
Што чакае абаронцаў «Азоўсталі», якія трапілі ў палон
2022.05.24 13:08

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў