«Горадня Азот» спыняе два цэхі. Афіцыйна – на планавы рамонт


На прадпрыемстве «Горадня Азот» з 19 чэрвеня на планавы капітальны рамонт спыняюць працу цэхі аміяк-4 і карбамід-4. Пра гэта паведамляе «Гродненский химик».

Працоўныя «Гродно-Азот» на сустрэчы з адміністрацыяй.
Фота: belsat.eu

«Пры правядзенні планавага прыпынку, з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы. Пасля вызвалення ўсіх стадыяў вытворчасці ад гаручых газаў іх спальванне на факельнай устаноўцы спыняецца. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і працаўнікам прадпрыемства няма», – гаворыцца ў паведамленні.

Hавiны
На «Горадня Азоце» працаўнікам забаранілі забастоўкі: «Аўтаматычна будуць разрываць кантракт»
2021.11.25 13:25

Летась сярод працаўнікоў прадпрыемства «Горадня Азот» кіраўніцтва распаўсюдзіла новыя правілы ўнутранага распарадку, якая абмяжоўвае палітычныя правы работнікаў.

У абноўленыя правілы дададзеныя пункты пра забарону ўдзельнічаць у «незаконнай забастоўцы», заклікаць іншых да забастоўкі і перашкаджаць тым, хто не хоча баставаць. Таксама нагодай для санкцыі збоку кіраўніцтва заводу цяпер будзе адміністратыўны арышт, парушэнне збору і захоўвання звестак, у тым ліку персанальных.

А кіраўніцтва «Горадня Азоту» пры працаўладкаванні цяпер абавязалі запытваць характарыстыкі на кандыдатаў з мінулага месца працы і звесткі з базы правапарушэнняў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў