Блок прэзідэнта Макрона страціў абсалютную большасць у парламенце Францыі


У Францыі прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў. Па выніках галасавання прыхільнікі прэзідэнта Эманюэля Макрона страчваюць абсалютную большасць у Нацыянальным сходзе, паведамляе RFI.

Паводле папярэдніх звестак, прыхільнікі Макрона атрымліваюць ад 200 да 260 месцаў у парламенце, што забяспечыць ім толькі простую большасць у Нацыянальным сходзе (абсалютная большасць – гэта не менш за 289 дэпутатаў).

Левы блок NUPES атрымлівае ад 150 да 200 дэпутатаў і становіцца галоўнай апазіцыйнай сілай у парламенце.

Партыя Марын Ле Пэн «Нацыянальнае аб’яднанне» атрымлівае ад 60 да 102 месцаў. Правыя «Рэспубліканцы», страціўшы пазіцыі першай апазіцыйнай партыі, захоўваюць у Нацыянальным сходзе ад 45 да 80 дэпутатаў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў