У Барысаўскім раёне і Наваполацку закрылі два масты: ёсць пагрозы абвалу


Закрыты мост ў Печах.
Фота: mlyn.by

У Беларусі фіксуюцца новыя здарэнні з аўтамабільнымі мастамі. Цяпер – у Барысаўскім раёне і Наваполацку.

У Барысаўскім раёне закрыты для руху мост у Печах, паведамляе МЛЫН.BY. Паводле намесніцы дырэктара ў ідэалагічнай працы УП «Жыллё» Наталлі Арэшка, паднялася пліта прымыкання маставога пераезду з дарогай. Выклікалі спецыялістаў. Пра непаладкі стала вядома позна ўвечары 18 чэрвеня, зараз рух па мосце перакрыты.

У Наваполацку праз пагрозу абвалу закрылі мост праз Дзвіну. Ёсць пагроза абвалу. Як паведаміў першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкаму Сяргей Лейчанка, «выяўлены шэраг дэфектаў, якія зніжаюць грузападымальнасць і даўгавечнасць збудавання». Стан пралётныя пабудоваў кваліфікуецца як перадаварыйны і далейшае развіццё дэфектаў можа прывесці да абвалу, дадаў ён.

Hавiны
У Пружанскім раёне абрынуўся мост
2021.05.26 09:46

Гэта ўжо прынамсі чацвёрты выпадак з мастамі ў Беларусі за апошні месяц. Гэтак, 19 траўня на дарозе Р67 паміж Барысавам і Беразіно паваліўся мост праз раку Рова. Мост не вытрымаў нагрузкі шматтоннага цяжкавіка, які ехаў па ім.

А ўвечары 25 траўня абваліўся жалезабетонны моста праз раку Лясная Левая на аўтадарозе Н-525 «Шчэрчава-Шарашова» паблізу вёскі Броды Пружанскага раёна.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў