Палітвязня Уладзіміра Няронскага пазбавілі перадач да жніўня


Палітзняволенага аўтара ютуб-канала «Слуцк для жизни» Уладзіміра Няронскага пазбавілі прадуктовых перадач да 4 жніўня. Пра гэта праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміла ягоная жонка Марына.

Прычына дысцыплінарнага спагнання – невядомая, але жонка мяркуе, што гэта звязана з тым, што Уладзімір асуджаны па «палітычнай» справе.

Уладзімір Няронскі.
Фота: spring96.org

Як распавяла Марына, яна дазналася пра забарону на перадачы 16 чэрвеня, калі ўжо прыехала з 50-грамовай перадачай у Вейна, дзе знаходзіцца калонія №15. На наступны дзень прыйшоў ліст ад Уладзіміра, дзе ён сам і паведаміў гэта. Але па словах жонкі забароны на бандэролі, лісты і ўнясення грошай на рахунак не было.

Уладзімір Няронскі ўжо працуе ў калоніі. Па словах Марыны, яны з адвакатам рыхтуюць наглядную скаргу на прысуд Лагойскага раёну, які асудзіў палітвязня да 3 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Няронскага прызналі вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342. Мужчыну абвінавацілі ў закліках у яго роліках да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і прызналі вінаватым у публічнай абразе ў роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкаму Андрэя Янчэўскага.

Блогер Уладзімір Няронскі ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва.
Фота: «Белсат»

Па інфармацыі праваабаронцаў, многіх палітвязняў пазбаўляюць перадач, як толькі яны прыбываюць у месцы адбыцця пакарання. Прычына – «палітычны» артыкул, па якім чалавека асудзілі да пазбаўлення волі. Адміністрацыя калоніі выкарыстоўвае гэта як дадатковы спосаб ціску на палітвязня.

Hавiны
Блогера Уладзіміра Няронскага пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі
2021.02.02 10:32

АД, belsat.eu

Стужка навінаў