Беларусь адзіная ў ААН галасавала супраць рэзалюцыі адносна М’янмы


Галасаванне ў ААН адносна М’янмы.
Фота: Sergiy Kyslytsya / Twitter

18 чэрвеня Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю па сітуацыі ў М’янме. І толькі адна краіна галасавала супраць яе.

Рэзалюцыя заклікае ўзброеныя сілы Мʼянмы адмяніць надзвычайнае становішча, вызваліць палітвязняў, у тым ліку былую дзяржаўную дарадцу Аўн Сан Суў Чы, спыніць гвалт супраць дэманстрантаў. Таксама дакумент заклікае краіны ААН не пастаўляць зброю ў Мʼянму.

З 156 краін 119 прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі. Устрымаліся 36 краін, у тым ліку саюзныя м’янманскаму рэжыму Кітай і Расея. Супраць галасавала толькі Беларусь.

1 лютага ў М’янме адбыўся дзяржаўны пераварот. Вайскоўцы не пагадзіліся з вынікамі восеньскіх выбараў, на якіх кіроўная партыя перамагла. Вайскоўцы абвесцілі роспуск ураду і затрымалі прэзідэнта М’янмы Ўін М’іна і лідарку партыі Аўн Сан Суў Чы, якая займала пасаду дзяржаўнага дарадцы і кіраўніцы МЗС.

Праз некаторы час у краіне пачаліся пратэсты на падтрыманне зрынутага ўраду. Падчас іх задушэння ў краіне загінулі не менш як 800 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў