Украінскі амбудсмен: за гадзіну звярнуліся 10 згвалтаваных, 8 з іх – няпоўнагадовыя


Людміла Дзянісава, украінскі амбудсмен, распавяла на сваёй старонцы пра новыя эпізоды гвалту, якія сталі вядомымі за апошні час.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: LUIS CORTES / Reuters / Forum

На сваёй старонцы яна напісала, што з вызваленых ад расейскай акупацыі населеных пунктаў звяртаюцца па дапамогу ўсё новыя і новыя пацярпелыя:

«Кожны дзень на лінію псіхалагічнай дапамогі камісара паступаюць паведамленні аб сексуальных злачынствах з боку рашыстаў. Узброеныя сілы Украіны вызваляюць гарады і вёскі ў Харкаўскай вобласці, больш за ўсё званкоў паступіла за апошні тыдзень. Ад саміх пацярпелых і іх сваякоў.

Учора ўсяго за гадзіну 10 чалавек, у тым ліку 8 ​​згвалтаваных непаўналетніх, звярнуліся з заявай аб гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару. У тым ліку двое 10-гадовых хлопчыкаў.

За апошнія 24 гадзіны мы атрымалі 56 званкоў. Трайняткі 9 гадоў, дзяўчынкі. Згвалтаваныя маюць цяжкія траўмы палавых органаў. Усё гэта на вачах у маці, яна ў шокавым стане. Ізюм. Маці паведаміла, што яе дзевяцімесячную дачку згвалцілі свечкай. Аднагадовага хлопчыка згвалтавалі двое і ён памёр. Двухгадовая дзяўчынка, згвалтаваная двума, выжыла. Згвалтаваныя мужчыны 67 і 78 гадоў».

Яна перакананая, што гэтыя дзеянні расейскіх вайскоўцаў – генацыд украінскага народу з асаблівай жорсткасцю:

«Гэта парушэнне не толькі нормаў міжнароднага гуманітарнага права, але і самой яго сутнасці, маралі цывілізаванага свету!»

Людміла Дзянісава звярнулася да Камісіі ААН па расследаванні парушэнняў правоў чалавека падчас расейскага ваеннага ўварвання ва Украіну з просьбай прыняць да ўвагі гэтыя факты генацыду ўкраінскага народу.

Артыкулы
Актывістка Наста Базар: Мне не зразумела, чаму ва Украіне замоўчваецца гвалт над жанчынамі
2022.05.15 14:09

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў