У Горадні могуць ліквідаваць грамадскае аб'яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў


У Гарадзенскім абласным судзе распачалі працэс ліквідацыі Гарадзенскага абласнога грамадскага аб’яднання былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Пра гэта паведамляе «Hrodna.life».

Паседжанне ў межах працэсу пачалося 17 траўня. Рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі будзе прымаць суддзя Юрый Карэцкі.

Гарадзенскі абласны суд.
Фота: s13.ru

Працэс выглядае дзіўна: у той час як улады рэгулярна кажуць пра «генацыд беларускага народу», патрыятызм і захаванне гістарычнай памяці ў Год гістарычнай памяці, яны ліквідуюць абʼяднанне вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Таксама ў Гарадзенскім абласным судзе разглядаецца яшчэ адна справа аб ліквідацыі – абласнога спартова-патрыятычнага клубу «Гонар Радзімы». У абодвух выпадках ініцыятарам ліквідацыі выступіла ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.

Артыкулы
Што можна зрабіць беларусам цяпер, каб прыспешыць змены? Дыскусія экспертаў
2022.05.19 14:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў