Святлана Ціханоўская сустрэлася з каралевай Іспаніі Летысіяй


Сёння, 19 траўня, падчас афіцыйнага візіту ў Іспанію Святлана Ціханоўская сустрэлася з іспанскай каралевай Летысіяй.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з іспанскай каралевай Летысіяй. 19 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Сустрэча адбылася падчас міжнароднага форуму «Жанчыны будуюць масты» у Мадрыдзе, на які прыехалі былыя лідары і дыпламаты краінаў Афрыкі і Азіі. Каралева паабяцала Святлане падтрымаць беларускія праекты і арганізацыі, а таксама ўзнімаць пытанні палітвязняў.

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел міжнароднага форуму «Жанчыны будуюць масты» у Мадрыдзе. 19 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Таксама Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Іспаніі Педра Санчэсам, з якім паразмаўляла пра сітуацыю ў Беларусі, санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і падтрымку беларусаў урадам Іспаніі.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Іспаніі Педра Санчэсам. 19 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Да гэтага лідарка дэмакратычнай Беларусі правяла сустрэчы са старшынём іспанскага Сенату і прэзідэнтам Кангрэсу, на якіх абмяркоўвалі санкцыі, дапамогу беларусам і неабходнасць аддзяляць рэжым Лукашэнкі ад беларусаў.

Hавiны
Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Іспанію
2022.05.18 19:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў