Саміт ЕАЭС пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі 27 траўня


Саміт Еўразійскага эканамічнага саюза адбудзецца 27 траўня ў фармаце відэаканферэнцыі. Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.

На парадку дня 14 пытанняў.

Саміт ЕАЭС у відэафармаце.
Фота: e-cis.info

Саміт плануюць правесці ў сталіцы Кыргызстану Бішкеку, аднак кіраўнікі дзяржаў будуць прымаць у ім удзел па відэасувязі.

«Мы рыхтаваліся да таго, што гэта будзе праходзіць у вочным фармаце, але літаральна на днях было прынята рашэнне, што кіраўнікі дзяржаў будуць на форуме і на пасяджэнні савету прысутнічаць у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі», – сказаў Мясніковіч.

Вядома, што на саміце ЕАЭС будуць абмяркоўвацца пытанні разлікаў па мытных пошлінах. Паводле слоў Мясніковіча, Беларусь і Расея зараз разлічваюцца ў рублях, а іншыя краіны саюзу ў доларах – гэта пытанне вынесуць на саміт.

Артыкулы
Што можна зрабіць беларусам цяпер, каб прыспешыць змены? Дыскусія экспертаў
2022.05.19 14:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў