Прыпамежныя АЗС будуць прадаваць дызельнае паліва па падвышаным кошце для фур з еўрапейскімі нумарамі


«Белнафтахім» павысіць цэны на дызельнае паліва для фур з еўрапейскімі нумарамі на прыпамежныя АЗС.

Новыя кошты пачнуць дзейнічаць заўтра, 20 траўня, паведамілі ў «Белнафтахіме».

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Фота: ЮШ / Белсат

Гаворка ідзе аб 12 запраўках, замацаваных за пунктамі пропуску, і месцамі здзяйснення грузавых аперацый і перачэпкі для еўрапейскіх перавозчыкаў.

Акрамя таго, вялікагрузы на еўрапейскіх нумарах змогуць заправіцца дызелем толькі пэўных марак: ДТ-Л-К5, гатунак З, ЭСН; ДТ-З-К5, гатунак F, ECO; ДТ-З-К5, клас 0, ECO; ДТ-З-К5, клас 2, ЭСН.

У «Белнафтахіме» падкрэслілі, што абмежаванні закрануць толькі еўрапейскія перавозчыкі, для беларусаў усё застанецца па-ранейшаму.

Аналітыка
Антыпуцінская кааліцыя на мапах. Якія краіны падтрымліваюць Украіну ў вайне
2022.05.19 10:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў