На лідара гурта «ДДТ» Юрыя Шаўчука склалі пратакол за словы пра вайну і радзіму, сказаныя на канцэрце ва Уфе


Пасля эмацыйнай прамовы лідара гурта «ДДТ» Юрыя Шаўчука на канцэрце ва Уфе да яго за кулісы прыйшлі сілавікі. На падставе ягоных словаў пра вайну і радзіму на музыку склалі пратакол за «дыскрэдытацыю Узброеных сілаў».

Пра гэта ў Instagram напісаў дырэктар уфімскага прадзюсарскага цэнтру Радмір Усаеў.

Лідар гурта «ДДТ» Юрый Шаўчук.
Фота: Anton Belitsky/Russian Look

Учора, 18 траўня, у сацсетках з’явілася відэа з канцэрта «ДДТ», на якім Шаўчук сказаў:

«Радзіма, сябры, гэта не дупа прэзідэнта, якую трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма – гэта бабуля ўбогая на вакзале, якая прадае бульбу. Вось гэта радзіма».

«Адразу пасля канцэрту за кулісы праніклі сілавікі, ізалявалі Ю. Ю. ад групы, не прапускаючы нават дырэктара калектыву (выставіўшы на ўваходзе ў грымёрку сілавую заслону з двух супрацоўнікаў у форме спецназу) і на працягу гадзіны вялі гутарку па факце мінулага канцэрту, яго накіраванасці і выказваннях Шаўчука на прадмет вайны і Радзімы», – распавёў падрабязнасці на сваёй старонцы ў Instagram прадзюсар Радмір Усаеў.

Паводле Усаева, паліцыянты спачатку хацелі затрымаць Шаўчука, але потым проста далі яму на подпіс пратакол і зʼехалі. «Пра што [пратакол], вы самі можаце здагадацца», – напісаў Усаеў, не ўдакладніўшы іншых падрабязнасцяў.

Артыкулы
Абʼяднанне вакол бяды: у Варшаве дзякуючы беларусам і італьянцам адкрыўся шэлтар для ўцекачоў
2022.05.19 12:04

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў