Восем затрыманых, дзе Юлія Чарняўская – не вядома. Другі дзень разгрому TUT.by


Сілавікі прыйшлі ў менскі офіс TUT.by.
Фота: Белсат

На гэты момант за кратамі застаюцца прынамсі восем супрацоўнікаў TUT.by, якіх затрымалі 18 траўня. Пра гэта паведамляюць журналісты выдання.

Гэтак, на Акрэсціна застаюцца рэдактарка Вольга Лойка і журналістка Алена Талкачова. Таксама затрыманыя галоўная рэдактарка Марына Золатава, генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна, галоўная бухгалтарка Анжэла Асад, намесніца дырэктара Ірына Рыбалка, галоўная інжынерка Ала Лапатко і юрыстка Кацярына Ткачэнка.

Статус затрыманых дагэтуль не зразумелы, адвакатаў у ДФР да затрыманых пакуль не дапусцілі, паведамляе TUT.by.

Да гэтага часу ні блізкім, ні адвакату не вядома, дзе Юлія Чарняўская, удава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера.

Hавiны
У Еўропе і ЗША асудзілі разгром TUT.by
2021.05.19 10:35

Нагадаем, раніцаю 18 траўня адразу ў офіс і да некалькіх супрацоўнікаў выдання прыйшлі працаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў. Сайт TUT.by быў заблакаваны ў Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў