Трагедыя ў Баранавічах, Барысевіч на свабодзе і новыя рэпрэсіі. Галоўнае за 19 траўня


Belsat.eu падводзіць вынікі 19 траўня – 284-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Катастрофа ў Баранавічах

Аб’ектыў
Крушэнне самалёту ў Баранавічах
2021.05.19 22:29

У Баранавічаў разбіўся вучэбна-баявы Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы. Як паведаміла Міністэрства абароны, пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Лётчыкі – камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка– загінулі.

«Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункту. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта па-за жылымі дамамі, лётчыкі катапультаваліся», – адзначылі ў Мінабароны.

Падчас падзення самалёту ў Баранавічах пацярпеў мясцовы жыхар: ён атрымаў пералом перадплечча. Да таго ж аскепкі пашкодзілі некалькі будынкаў і чатыры аўтамабілі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за «парушэнне правілаў палётаў або рыхтавання да іх, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асобаў».

Hавiны
«Бацька павінен ганарыцца сынам». Што вядома пра пілотаў, якія загінулі ў Баранавічах
2021.05.19 16:58

Падзенне самалёта ў Баранавічах – гэта 12-я авіякатастрофа ў гісторыі вайсковай авіяцыі незалежнай Беларусі. Усяго за часы незалежнасці Беларусі страціла ў вайсковых авіякатастрофах 12 лётчыкаў, 9 самалётаў і 2 верталёта.

Новыя выракі і новыя крымінальныя справы

25-гадовы інжынер БНТУ Ціхан Восіпаў у зале суда. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў, пасля чаго ўтапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Менскі гарадскі суд даў 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму 25-гадоваму інжынеру БНТУ Ціхану Восіпаву. Хлопца прызналі вінаватым адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: замах на забойства вайскоўцаў (ч. 1 арт. 14 і 362), удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293) і загадзя ілжывы даносе(ч. 1 арт. 400).

Паводле абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў, пасля чаго ўтапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю пра крадзеж аўта.

Віну Восіпаў прызнаў толькі наконт заведама хлуслівага даносу, паводле іншых артыкулаў – цалкам не прызнаў. Ён сцвярджае, што не збіраўся наязджаць на вайскоўцаў, а проста спалохаўся, убачыўшы, як сілавікі разбіваюць машыны і дастаюць адтуль кіроўцаў. Таму ён і з’ехаў, выпадкова зачапіўшы вайскоўцаў. Паводле абвінавачанага, пакуль ён ехаў, сілавікі разбілі яму задняе правае шкло і накіравалі зброю на ягоны аўтамабіль, таму ён прыгнуўся і ўжо не кантраляваў руху, хоць і чуў, як па машыне з усіх бакоў б’юць дубінкамі.

Аб’ектыў
11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўцёкі ад сілавікоў
2021.05.19 22:30

Сёння стала вядома, што суд Партызанскага раёну Менску пакараў школьніцу (2004 года нараджэння) 1,5 гадамі«хатняй хіміі» за тое, што яна паскардзілася на катаванні на Акрэсціна

Паводле прэс-рэлізу Вярхоўнага Суда, школьніца «наўмысна звярнулася ў Цэнтральны апарат Следчага камітэту з заявай аб учыненых у дачыненні яе злачынствах, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх, якія нібыта мелі месца ў жніўні 2020 года на тэрыторыі г. Менску і ў памяшканні ЦІП ГУУС Менгарвыканкаму, якія выявіліся ў збіцці яе дубінкамі невядомымі працаўнікамі міліцыі, а таксама ў незаконным затрыманні і пазбаўленні волі».

Hавiны
ГУБАЗіК затрымаў 17-гадовую студэнтку за каментар у інтэрнэце. Завялі крымінальную справу
2021.05.19 17:10

Чарговую крымінальную справу за допісы ў інтэрнэце ініцыяваў ГУБАЗіК: 17-гадовую студэнтку затрымалі за тое, што яна нібыта пакінула абразлівы каментар пад здымкам памочніцы пракурора ў чаце аднаго з тэлеграм-каналаў.

«Аператыўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіКу разам з калегамі з Менскай вобласці вызначылі аўтара, 17-гадовую жыхарку Жлобіна. Дзяўчына вучыцца ў гомельскай ВНУ, ёсць актыўным карыстальнікам дэструктыўных інтэрнэт-супольнасцяў і ў мінулым годзе ўдзельнічала ў пратэставым руху Жлобіна», – адзначалі ў МУС.

Супраць дзяўчыны распачалі крымінальную справу паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Hавiны
У Берасці рыхтуюцца асудзіць яшчэ 13 пратэстоўцаў. Двое з іх – няпоўнагадовыя
2021.05.19 14:48

Генеральная пракуратура знайшла ў адным з чатаў Telegram-канала негатыўныя каментары адносна кіраўніка ведамства Андрэя Шведа і распачала адразу дзве крымінальныя справы: паводле арт.186 («Пагроза забойствам») і арт.369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Аўтараў каментароў пакуль не знайшлі.

Пераслед журналістаў

У выніку ўчорашняй атакі сілавікоў за кратамі застаюцца 11 працаўнікоў TUT.by:

  • галоўная рэдактарка Марына Золатава.
  • гендырэктарка Людміла Чэкіна,
  • рэдактарка Вольга Лойка,
  • журналістка Алена Талкачова,
  • галоўная бухгалтарка Анжэла Асад,
  • намесніца дырэктара Ірына Рыбалка,
  • галоўная інжынерка Ала Лапатко,
  • юрыстка Кацярына Ткачэнка,
  • намесніца галоўнага бухгалтара Марыя Новік,
  • намесніца гендырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека
  • менеджар Андрэй Аўдзееў.

Дасюль невядома, дзе ўтрымліваюць суўладальніцу TUT.by, удаву Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую. Ейная дачка Яўгенія мяркуе, што маці – у закладніках.

Hавiны
«Нікому не паведамлялі». Ні адвакат, ні сваякі не ведаюць, дзе Юлія Чарняўская
2021.05.19 13:46

Рэпрэсіі ў дачыненні незалежнага інфармацыйнага рэсурсу асудзілі амбасады Еўразвязу і ЗША, а таксама міністэрствы замежных справаў краінаў Балтыі. Літва заявіла пра гатовасць даць працаўнікам TUT.by прытулак.

Аб’ектыў
Кірыл Валошын: Прысутнасць TUT.by у ПВТ была законная
2021.05.19 22:28

Увечары 19 траўня сілавікі зладзілі ператрус у кватэры галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча і ягонай жонкі, журналісткі TUT.by Адар’і Гуштын.

Ператрус завяршыўся каля 20:00. Як паведамляе «Наша Ніва», Ягор Марціновіч не быў затрыманы, але не можа нічога каментаваць, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Сілавікі забралі з кватэры ўсю тэхніку. Шукалі нейкія грошы, аднак не знайшлі. Ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, але не быў звязаны з «Нашай Нівай».

Вызваленне Кацярыны Барысевіч

Журналістка парталу TUT.BY Кацярына Барысевіч выйшла на волю праз паўгады зняволення.
Фота: АВ / Belsat.eu

19 траўня на волю выйшла журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч, асуджаная за інфармаванне пра праўдзівы дыягназ забітага пратэстоўцы Рамана Бандарэнкі. Сустракалі карэспандэнтку з гомельскай калоніі, куды яе этапавалі ў апошнія дні зняволення. Найперш пасля вызвалення Кацярына патэлефанавала 18-гадовай дачцэ Дашы, якая чакае маці ў Менску.

У жодзінскай турме Кацярыне прысвоілі карычневую картачку – як схільнай да экстрэмізму асобе. З Жодзіна ў Магілёў, а адтуль у Гомель журналістку этапавалі ў кайданках.

«Са мной разам былі дзве жанчыны, асуджаныя за забойства па 139 артыкуле. У іх тэрміны былі 9–10 гадоў. Яны потым смяяліся, што яны ехалі проста, а як экстрэміст альбо схільная да экстрэмізму – у кайданках. Нічога, я гэты этап таксама прайшла», – успамінае журналістка.

У няволі Кацярына прачытала каля 30 кніг, вывучыла больш за 30 танцаў розных краінаў свету і сабрала сотні жыццёвых гісторыяў. Журналістка адзначыла, што ўнутры заўсёды заставалася свабоднай: «Ішла з горда паднятаю галавой, нават у кайданках. Мне здаецца, я навучылася на ўсё вар’яцкія рэчы глядзець спакойна. Сказаць, што мяне нехта там зламаў, я стала іншай… У лістападзе зайшла адной, а выйшла другой, я так не магу сказаць. Да майго здзіўлення, аказалася, што я моцны чалавек – і гэта было прыемна».

Артыкулы
«Выявілася, што я вельмі моцны чалавек». Праз паўгода зняволення выйшла на волю журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч
2021.05.19 09:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў