Сілавікі прыйшлі да галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча і журналісткі TUT.by Адарʼі Гуштын


У кватэры галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча і ягонай жонкі, журналісткі TUT.by Адар’і Гуштын адбыўся ператрус.

Ператрус завяршыўся каля 20:00. Як паведамляе «Наша Ніва», Ягор Марціновіч не быў затрыманы, але не можа нічога каментаваць, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Сілавікі забралі з кватэры ўсю тэхніку. Шукалі нейкія грошы, аднак не знайшлі.

Ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, але не быў звязаны з «Нашай Нівай».

Пра тое, што да іх прыйшлі сілавікі, Марціновіч даведаўся ад суседзяў – на той момант дома нікога не было.

Скрыншот са старонкі Ягора Марціновіча ў Facebook

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў