«Нікому не паведамлялі». Ні адвакат, ні сваякі не ведаюць, дзе Юлія Чарняўская


Юлія Чарняўская і Юрый Зісер.
Фота: TUT.BY

Другі дзень не вядома, дзе Юлія Чарняўская – пісьменніца і культуролаг, удава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера.

Юлія Чарняўская перастала выходзіць на сувязь раніцаю 18 траўня, калі сілавікі прыйшлі ў офіс і дамы супрацоўнікаў TUT.by.

Паведамлялася, што пісьменніца з гіпертанічным крызам трапіла ў 1-ю больніцу. Там яе трымалі пад канвоем. Пасля выпіскі з больніцы Юлія Чарняўская дома не з’явілася.

«Інфармацыі няма. Не можам знайсці ніякай інфармацыі абсалютна. Шукаем усімі магчымымі спосабамі. Нікому не паведамлялі з родных. Я ва ўсе органы накіравала запыты, але пакуль няма ніякай інфармацыі», – паведаміла belsat.eu адвакатка Вольга Савіч.

Яна адзначыла, што ў сітуацыі з затрыманнем Юліі Чарняўскай «нюансаў можа быць шмат».

Нагадаем, што Юлію Чарняўскую затрымалі на наступны дзень пасля першай гадавіны смерці ейнага мужа.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў