Літва, Расея і Украіна. Хто яшчэ перамог у першым паўфінале «Еўрабачання»


У галандскім Ратэрдаме 18 траўня адбыўся першы паўфінал «Еўрабачання-2021».

З яго ў фінал трапілі прадстаўнікі Азербайджану, Бельгіі, Ізраілю, Кіпру, Літвы, Мальты, Нарвегіі, Расеі, Украіны і Швецыі.

Другі паўфінал пройдзе 20 траўня, а фінал запланаваны на 22-га.

Беларусь была пазбаўленая ўдзелу ў «Еўрабачанні» ўпершыню за 17 гадоў за палітычны падтэкст песні гурта «Галасы Зместа». У сувязі з гэтым Белтэлерадыёкампанія адмовілася трансляваць конкурс.

Тым не менш, глядзець яго можна на афіцыйным Youtube-канале «Еўрабачання».

Hавiны
«Славянскі базар» – вось гэта сапраўдны конкурс». Міністр культуры пра выключэнне Беларусі з «Еўрабачання»
2021.03.28 14:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў