Колькі катастрофаў вайсковай авіяцыі адбылося ў Беларусі за часы незалежнасці


Падзенне самалёта ў Баранавічах – гэта 12-я авіякатастрофа ў гісторыі вайсковай авіяцыі незалежнай Беларусі.

Усяго за часы незалежнасці Беларусі страціла ў вайсковых авіякатастрофах 12 лётчыкаў, 9 самалётаў і 2 верталёта.

Уладзімір Карват.
Фота: delaemvmeste.by

Першая трагедыя здарылася 23 траўня 1996 года, калі падчас трэнавальнага палёту разбіўся знішчальнік Су-27. Калі самалёт страціў кіраванне і пачаў падаць, 37-гадовы вайсковы лётчык Уладзімір Карват атрымаў каманду з зямлі катапультавацца. Але ён не зрабіў гэтага, бо бачыў, што самалёт упадзе на жылыя дамы. Ахвяруючы сабой, Карват адвёў самалёт ад вёскі Арабаўшчына. Пасмяротна ён быў уганараваны званнем Герой Беларусі.

19 траўня 1997 года разбіўся самалёт Су-17, 47-гадовы лётчык-выпрабавальнік Сяргей Паграбан загінуў. Катастрофа адбылася ў раёне Баранавічаў.

30 жніўня 2009 падчас авіяшоу ў польскім горадзе Радаме разбіўся Су-27. Лётчыкі – намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы Аляксандр Жураўлевіч – загінулі. Беларускія лётчыкі ў Радаме выконвалі фігуры найвышэйшага пілатажу, але не змаглі выйсці з піке. У Марфіцкага і Жураўлевіча была магчымасць катапультавацца, аднак яны не зрабілі гэтага, каб адвесці самалёт ад людзей. Пасмяротна афіцэраў узнагародзілі ордэнамі «За асабістую мужнасць».

Марфіцкій і Жураўлевіч.
Фота: Intex-press

21 красавіка 2010 у раёне Ружан падчас ажыццяўлення палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасці здарылася сутыкненне ў паветры двух самалётаў МіГ-29. Аднак абышлося без чалавечых ахвяраў. У выніку здарэння адна з машын была згубленая, лётчык катапультаваўся. Другі знішчальнік здолеў вярнуцца на аэрадром базавання.

23 верасня 2010 у Ганцавіцкім раёне разбіўся МіГ-29. Самалёт страціў кіраванне, калі экіпаж выконваў элементы пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях. Перадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, пілоты адвялі самалёт у раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яго крушэнне. Загінулі лётчык 1-га класа, камандзір авіяцыйнай эскадрыллі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і лётчык 2-га класа, намеснік камандзіра авіяцыйнага звяна маёр Аляксандр Жыгайла.

29 лістапада 2011 пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрому Пружаны разбіўся верталёт Мі-24. Загінулі тры чальца экіпажа: Алег Кахно, Дзяніс Глушчанка і Валер Бабко.

12 чэрвеня 2012 пад Лідай падчас адпрацоўкі палётаў на звышмалых вышынях разбіўся самалёт Су-25. Загінуў пілот – лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў. Ён змог адвесці самалёт ад вёскі, але катапультавацца не паспеў

30 верасня 2014 пры правядзенні планавых палётаў разбіўся Су-25. Абышлося без ахвяраў: лётчык, пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за населенымі пунктамі, катапультаваўся.

Hавiны
«Бацька павінен ганарыцца сынам». Што вядома пра пілотаў, якія загінулі ў Баранавічах
2021.05.19 16:58

11 лістапада 2014 года ў Ляхавіцкім раёне пацярпеў катастрофу МіГ-29. Лётчык катапультаваўся. У выніку падзення самалёта пацярпелых і разбурэнняў не было.

25 красавіка 2016 года ў пад Мазыром падчас пасадкі разбіўся верталёт Мі-24. У выніку здарэнне ніхто не пацярпеў.

23 лютага 2017 года ў Бабруйску на аэрадроме падчас разгону загарэўся рухавік у самалёта МіГ-29. Самалёт так і не ўзляцеў, у выніку здарэння пацярпелых не было.

Абноўлена
У Баранавічах упаў вайсковы самалёт. Два пілоты загінулі
2021.05.19 13:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў