«Хрысціянская візія»: у Менску напалі на будынак каталіцкай Курыі і пашкодзілі аўтамабіль пробашча


Сёння ноччу на будынак Курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкага касцёла, які знаходзіцца па адрасе вул. Рэвалюцыйная 1А ў Менску, невядомымі асобамі быў здзейснены напад.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал працоўнай групы «Хрысціянская візія».

У дзверы кідалі бетонным вазонам для кветак. Быў пашкоджаны ўваход, пабіты дамафон. Акрамя таго, быў пашкоджаны прыпаркаваны побач аўтамабіль пробашча касцёлу, ксяндза Антоній Клімантовіч. Па аўтамабілі білі цаглінамі, раструшчылі лабавое шкло.

Аўта пробашча Антонія Клімантовіча. Фота прэс-службы касцёла

«Хрысціянская візія» звяртае ўвагу на тое, што дворык, у якім стаяў прыпаркаваны аўтамабіль, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад штаб-кватэры ГУБАЗіКу, на яго выходзяць камеры назірання. Аўтамабіль святара Антоній Клімантовіч падобны на аўтамабіль біскупа Юрыя Касабуцкі, а біскуп Юрый Касабуцкі ўчора выступіў у падтрымку партала TUT.by.

  • Працоўная група «Хрысціянская візія» аб’ядноўвае хрысціян, якія ўваходзяць у Каардынацыйную раду, з мэтай абмену інфармацыяй і аналізу працэсаў, якія адбываюцца ўнутры царкоўных супольнасцяў, дзейнасці рэлігійных арганізацыяў у сувязі з разгортваннем палітычнага крызісу ў Беларусі, іх патэнцыялу ва ўрэгуляванні гэтага крызісу.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў