Генпракуратура распачала крымінальную справу за «пагрозу забойства» Андрэя Шведа


Генеральная пракуратура знайшла ў адным з чатаў Telegram-канала негатыўныя каментары адносна кіраўніка ведамства Андрэя Шведа і распачала адразу дзве крымінальныя справы.

«Згодна з матэрыяламі справы невядомыя асобы ў адным з чатаў Telegram-канала ў перыяд з 18 па 19 траўня 2021 года выказалі ў дачыненні Андрэя Шведа «пагрозы забойствам», – адзначаецца ў прэс-рэлізе Генпракуратуры.

Акрамя таго, «невядомыя асобы ў гэты ж час з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў і сеткі Інтэрнэт з мэтай прынізіць гонару і годнасці» Андрэя Шведа «размясцілі ў розных чатах Telegram-каналаў каментары з пагардлівымі, прыніжальнымі, непрыстойнымі выразамі, якія сталі даступныя для чытання нявызначанаму колу асобаў».

Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па арт.186 («Пагроза забойствам») і арт.369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэкса.

«У цяперашні час арганізаваны і праводзяцца неадкладныя аператыўна-вышуковыя, следчыя і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы па выяўленню падазраваных для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці», – паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Hавiны
Генпракурор заявіў аб «экспарце» нацызму ў Беларусь з суседніх краінаў
2021.05.16 12:47

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Следчы камітэт заяўляе, што са жніўня распачалі больш чым 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, а Генпракуратура сцвярджае, што за гэты перыяд было зарэгістравана больш як 3000 такіх «злачынстваў». Дакладная колькасць палітычна матываваных крымінальных справаў застаецца невядомай.

396 чалавек на дзень 19 траўня прызнаныя палітвязнямі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Паводле розных ацэнак, ад 4 да 10 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў