Завод «Азоўсталь» амаль знішчаны. Абаронцы Марыупалю заявілі пра крытычную сітуацыю


Сёння групоўка расейскіх войскаў пачала ўзмоцненую атаку на ўсходзе Украіны. Генеральны штаб Збройных сілаў адзначыў, што Харкаў, Ізюм, Мікалаеў і Марыупаль зазналі магутныя бомбавыя атакі. Паводле вайскоўцаў, на гэты дадзены момант марыупальскі завод «Азоўсталь» знішчаны практычна цалкам, паведамляе УНІАН.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: MOs810 / wiki cc

Тэрыторыя заводу «Азоўсталь» сталася адным з апошніх і гераічных пунктаў абароны Марыупалю. На завадскіх прасторах знайшлі прытулак не толькі вайскоўцы, але і цывільныя асобы, якія засталіся без жытла ды прыкметаў цывілізацыі ў горадзе.

Намеснік камандзіра палка «Азоў» Святаслаў Каліна заявіў, што вайскоўцы будуць абараняць горад да апошняга: «Мы будзем ваяваць, будзем выкарыстоўваць кожны патрон, які застаўся ў нас, але мы заклікаем радзіму ўратаваць цывільных, параненых і забраць целы». Адзначыў таксама, што на завод скідаюцца звышмагутныя бомбы, а пад заваламі застаецца шмат людзей.

Hавiны
Паводле папярэдніх ацэнак, у Марыупалі загінулі да 22 тысячаў чалавек
2022.04.12 20:04

Нагадаем, што сёння ўкраінскі бізнесовец Сяргей Тарута заявіў пра некалькі магутных бомбаў, што прыляцелі ў мясцовы шпіталь, пад заваламі якога засталіся каля 300 чалавек, сярод якіх маглі быць дзеці.

Украінскія тэлеграм-каналы пішуць, што выбух было чуваць за 100 км ад Марыупалю.

Пазней дарадца мэра Марыупалю Пятро Андрушчанка запэўніў, што ў шпіталі каля «Азоўсталі» не хаваліся людзі:

«Так, у Марыупалі зона «Азоўсталі» – пад шчыльным бамбаваннем звышцяжкімі бомбамі. Але ў зоне вакол заводу ўжо даўно ніхто не хаваецца, асабліва ў разбураным да гэтага будынку шпіталю».

Абноўлена
Уладзімір Зяленскі заявіў, што пачалася бітва за Данбас
2022.04.19 08:48

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў