У Кракаве Славе Камісаранку адмовілі ў арэндзе пляцоўкі для канцэрта салідарнасці з Украінай


Стала вядома, што беларускаму коміку Славе Камісаранку адмовілі ў арэндзе залі ў Кракаве. Камісаранка пасля пачатку вайны вырашыў арганізаваць дабрачынны тур па гарадох Польшчы, сродкі сабраныя ад якога пойдуць на дапамогу Украіне. На ўласнай старонцы ў instagram зорка стэндапу паведаміў, што адмова была праз тое, што ён з’яўляецца беларусам, а значыцца аўтаматычна падтрымлівае Лукашэнка і расейскую агрэсію.

У Кракаве Славе Камісаранку адмовілі ў арэндзе памяшкання. Крыніца: slavakomissarenko / Instagram

«Адміністрацыя мінулай пляцоўкі ў Кракаве адмовілася ад правядзення канцэрта праз тое, што я беларус, а значыцца падтрымліваю Лукашэнка. Інфармацыя пра тое, што я так моцна падтрымліваю Лукашэнка, што ўжо 4 месяцы знаходжуся ў крымінальным вышуку іх не пераканала. Ну нічога, ім жа горш. Цяпер яны даведаюцца, адкуль не Беларусь рыхтаваўся напад», – напісаў Камісаранка ў сторыз ва ўласным instagram.

Нагадаем, што Слава Камісаранка зрабіў ашаламляльную кар’еру ў жанры стэндап у Расеі. Ён з’яўляўся аўтараў нашумелых сатырычных тэкстаў пра Аляксандра Лукашэнка “Чык-Чырык”. Верагодна за гэта і выказванне пазіцыі аб падзеях у Беларусі Камісаранка быў вымушаны пакінуць Расею і часова пераехаць ва Украіну, а потым у Польшчу.

Слава Камісаранка арганізаваў дабрачынны тур у падтрымку Украіны. Крыніца: slavakomissarenko / Instagram

Цяпер Камісаранка арганізаваў тур па гарадах Польшчы на знак салідарнасці з Украінай. Усе сабраныя сродкі ад выступаў мусяць пайсці на дапамогу пацярпелым ад вайны.

Hавiны
Слава Камісаранка распавёў, што КДБ абвесціў яго ў вышук
2022.01.14 13:53

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў