Справу Кацярыны Андрэевай перадалі ў Гомельскі абласны суд


Справа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, якой выставілі абвінавачванне ў «здрада дзяржаве», паступіла ў Гомельскі абласны суд.

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміў муж журналісткі Ігар Ільяш.

«Думаю, недзе на другую дэкаду траўня могуць прызначыць разгляд. Калі не раней. Суд амаль напэўна будзе закрытым», – дадаў ён.

Кацярына Андрэева была пакараная 2 гадамі пазбаўлення волі за стрым з жорсткага разгону акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Свой тэрмін палітзняволеная адбывала ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі, і яна мусіла выйсці на волю 5 верасня 2022 года. Але сёлета 10 лютага Кацярыну раптам этапавалі ў гомельскі СІЗА. Цягам 55 дзён сваякі не ведалі, у якім статусе яна знаходзіцца і ў межах якой справы.

7 красавіка стала вядома, што Кацярыне выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Сваякі кажуць, што абвінавачванне абсурднае і не мае нічога агульнага з рэальнасцю.

На аснове якіх падзеяў узнікла новае абвінавачанне – невядома.

Артыкулы
«Маё жыццялюбства не перабіць ніякімі турмамі». Год у лістах Кацярыны Андрэевай
2021.11.02 13:50

РР belsat.eu

Стужка навінаў