Лукашэнка сабраўся «знасіць галовы» і раскрытыкаваў міліцыю за «падзеж ската»


Сёння Лукашэнка правёў экстранную нараду з прадстаўнікамі следчых органаў і міліцыі. Лукашэнка казаў пра адсутнасць стабільнасці ў Беларусі з 2020 года. Лукашэнка наракаў на следчыя органы і міліцыю за бяздзеянне і недастатковую лаяльнасць, а таксама пужаў кадравымі перастаноўкамі і блізкай вайной у краіне.

Нарада Аляксандра Лукашэнкі 7 красавіка 2022 года.
Фота: president.gov.by

Лукашэнка пагрозліва сказаў сваім хаўруснікам, што нельга самазаспакойвацца і тым больш цешыць сябе ў цяперашніх абставінах. «Я хачу, каб вы разумелі, што ў мяне гэтыя размовы аб тым, што «мы гераічна тут змагаемся» не пракоцяць, як у народзе гавораць», – сказаў Лукашэнка.

«Вы што, забыліся, што ў 2020 годзе было? Ці тут тры чвэрці людзей сядзіць, якія радуюцца таму, што адбылося ў 2020 годзе, і хочуць паўтарэння пройдзенага? Запомніце: гэта не атрымаецца. У мяне дастаткова сіл і сродкаў і тых хлопцаў, якія стануць побач, і мы знясем галаву любому, хто сёння хоча парушыць мір і спакой у нашай краіне. Можа, сёння хтосьці хоча паваяваць, як гэта адбываецца ва Украіне? Дык вось, гэта той шлях – бязладнасці, бюракратызму і непрыняцця мер. Гэта вы, напэўна, проста мала ведаеце, што адбываецца ў выніку сучаснай вайны. Я добра пагружаны ў гэтую вайну і бачу, што адбываецца. Лепш быць далей ад вайны, лепш, каб яна ў нас тут, на нашай зямлі, не была», – заявіў Лукашэнка.

Артыкулы
Справу Кацярыны Андрэевай перадалі ў Гомельскі абласны суд
2022.04.19 16:14

Слабы клопат пра быдла

Таксама Лукашэнка лічыць недастатковай працу «праваахоўнага блоку» і на іншых напрамках. На яго думку, па-ранейшаму востра стаіць праблема падзяжу жывёлы на сельгаспрадпрыемствах. Паводле яго, міліцыя робіць слабыя захады, каб выкрыць злачынныя схемы. «Злачынства на злачынстве, – адзначыў ён. – Без міліцыі мы гэта не вырашым». Пасля Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі будуць прымаць яшчэ больш жорсткія меры супраць яго праціўнікаў.

Аналітыка
«Рэйкавыя партызаны». Што вядома пра затрыманых у Асіповіцкім раёне?
2022.04.07 18:18

Пра затрыманні на чыгунцы

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў падчас нарады расказаў аб «аператыўнай абстаноўцы», якая складваецца ў Беларусі. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на барацьбу са злачынствамі «экстрэмісцкай накіраванасці», у тым ліку тэрактамі на чыгунцы.

«МУС забяспечана аператыўнае рэагаванне на сітуацыю, якая змянілася. Так званая традыцыйная прафілактыка не дазволіла перадухіліць учыненне названых злачынстваў. Дастаткова эфектыўна падзейнічалі жорсткія затрыманні злачынцаў. Пасля давядзення праз СМІ прынцыповай пазіцыі праваахоўных органаў колькасць заклікаў і спробаў супрацьпраўных дзеянняў знізілася да мінімальнага ўзроўню», – заявіў Кубракоў.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў