Генпракурор Швед паскардзіўся на «валакіту» пры расследаванні палітычных спраў


Пад час нарады аб «супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці, арганізаванай злачыннасці, наркатрафіку« генпракурор Андрэй Швед заявіў пра «валакіту» пры расследаванні спраў аб «дэструктыўнай дзейнасці». Паводле яго слоў, пракуратура дамаглася адмены тысячы рашэнняў аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы. Генпракурор заявіў, што варта «прыцягнуць да адказнасці» большую колькасць людзей і канчаткова разабрацца з дармаедамі, бо яны з’яўляюцца патэнцыйнымі «злачынцамі», – паведаміла дзяржаўная інфармацыйная агенцыя.

Генеральны пракурор Андрэй Швед. Скрыншот з відэа «Заява генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа». Крыніца: Генеральная Прокуратура Республики Беларусь / YouTube

На сустрэчы Швед наракаў на слабую раскрываемасць па «экстрэмісцкіх справах». Пракурор агучыў лічбу – менш за 50 %. Верагодна чыноўнік намякнуў на сабатаж палітычных рэпрэсій следчымі.

«Відавочна, што раскрывальнасць толькі паловы такіх злачынстваў не можа быць падставай для самазаспакаення. Асабліва турбуе тое, што да цяперашняга часу не ўстаноўленыя ўсе вінаватыя ў прычыненні цялесных пашкоджанняў супрацоўнікам міліцыі, дыверсіях на аб’ектах транспарту, падпалах будынкаў і іншых дзёрзкіх злачынствах».

Найбольшую праблему Швед бачыць у слабой раскрывальнасці спраў, звязаных з сецівам. Паводле Шведа прыкладна 80% «экстрэмісцкіх спраў» прыпадаюць непасрэдна на дзеянні ў інтэрнэце.

Hавiны
У Беларусі затрымалі актывістку, музыкаў, работніка камунальнай службы, 7 чалавек за фота тэхнікі і іншых
2022.04.13 23:06

«Гэтых злачынстваў раскрываецца яшчэ менш. Таму пракуроры ўсіх узроўняў штомесяц правяраюць эфектыўнасць працы органаў унутраных спраў і следчых падраздзяленняў па гэтым кірунку. На жаль, намі рэгулярна выкрываюцца факты валакіты і, што больш за ўсё бянтэжыць, бяздзейнасці.Адмянілі амаль адну тысячу незаконных рашэнняў аб адмове ў завядзенні крымінальных спраў, прыпыненні і спыненні расследаванняў. Ёсць дзясяткі прыкладаў, калі толькі пасля ўмяшання пракуратуры былі выяўленыя вінаватыя ў здзяйсненні экстрэмісцкіх злачынстваў, якія ў далейшым панеслі заслужанае пакаранне», – адзначыў Швед.

Эканоміка з Чалым
Беларусь чакаюць пустыя паліцы, чыноўнікі ў паніцы. Эфект ад санкцыяў пачаўся
2022.03.31 19:20

Апроч таго, кіраўнік следчай структуры адзначыў, што дзяржава будзе намагацца сурʼёзна ўзяцца за барацьбу з дармаедамі. На думку Шведа дармаед не толькі зʼяўляецца патэнцыйным злачынцам, але і экстрэмістам.

Таксама, пракуратура будзе намагацца весці барацьбу з запазычанасцю грамадзян. Паводле Шведа дзяржава збіраецца бліжэйшым часам спагнаць з людзей звыш 300 млн рублёў.

ЗХ belsat.eu

 

Стужка навінаў