Беларусы замежжа правядуць Чарнобыльскі тыдзень


Беларусы ўва ўсім свеце рыхтуюцца да Чарнобыльскага тыдня. З 19 красавіка на розных пляцоўках адбудзецца шэраг імпрэзаў. Арганізацыя «Экадом» падсумавала, што, дзе і калі будзе зладжана. З 1988-га беларусы штогод нагадваюць сабе і свету жахі тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў красавіку 1986 года. «Экадом» анансуе круглыя сталы, тэматычныя экскурсіі, лекцыі ды жывы эфір вядомага мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча.

Абвестка Чарнобыльскага тыдня – 2022

Арганізатары мяркуюць, што ядравае пытанне, якое адышло ў мінулае, абвастрылася як ніколі. ЕЗ разважае, ці не ўлучыць АЭС у спісы зялёных крыніцаў энергіі, не зважаючы на ​​пратэсты адмыслоўцаў. Вайна ва Украіне прывяла да першага ў гісторыі шантажу ядраваю зброяй, калі расейскія войскі занялі АЭС. «За апошнія некалькі месяцаў усе, не толькі эколагі, звярнулі ўвагу на тое, што лекцыі Чарнобылю не вывучаныя, а атам не можа быць мірным у руках людзей», – мяркуюць прадстаўнікі «Экадому».

Імпрэзы Чарнобыльскага тыдня 19–26 красавіка будуць прысвечаныя асэнсаванню, інфармаванню людзей і абмеркаванню атамнага пытання з розных бакоў, а таксама разважанням пра будучыню Беларусі ў кантэксце энергетычнага пытання. Большасць сустрэчаў адбудзецца онлайн, каб даць магчымасць узяць удзел беларусам (і не толькі), якія былі вымушаныя з’ехаць са сваёй краіны ці застаюцца ў ёй. Сярод імпрэзаў запланаваныя:

Расклад імпрэзаў Чарнобыльскага тыдня – 2022
  1. Публічная онлайн-дыскусія ў «Press Club»: «І зноў Чарнобыль: новыя радыяцыйныя пагрозы і рызыкі. Што рабіць?»Калі: 19 красавіка, 16:00

    Дзе: youtube.com/PressClubBelarus

  2. Куратарская экскурсія і адкрыццё онлайн-выставы «Sunflower», арганізаваная «Экадом» і Ксеніяй Тырсікавай, пройдзе ў мэтасусветнай прасторы, удзельнікі якой змогуць не толькі паглядзець на працы мастакоў на тэму (ня)мірнага атама, але таксама «памацаць» аб’екты, стварыўшы 3D-аватар, і пакінуць свае пасланні. Выстава працягнецца месяц.Калі: 20 красавіка, 19:00

    Дзе: адкрыццё па спасылцы ecohome.ngo/sunflower 20 красавіка (50 месцаў на куратарскую экскурсію ў парадку запаўнення)

  3. Публічная онлайн-дыскусія «Чарнобыль-2022: як гэта адбылося і як павінны змяніцца падыходы да ядравай бяспекі?»Калі: 21 красавіка, 17:00

    Дзе: YouTube-канал Даследчага цэнтру Офісу Святланы Ціханоўскай супольна з Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі

  4. Прэмʼера тэматычнага відэа на YouTube-канале Мікіты МонічаКалі: 25 красавіка

    Дзе: YouTube-канал «Каля культуры»

  5. Эфір на YouTube-канале «Маланка Медиа»Калі: 26 красавіка, 13:00-15:00

    Дзе: YouTube-канал «Маланка Медиа»

  6. «Чарнобыльскі шлях – 2022»«Чарнобыльскі шлях» – штогадовае шэсце 26 красавіка, прымеркаванае да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986-м. Сёлета, у 36-ую гадавіну, шлях пройдзе 26 красавіка ў Вільні. Ініцыяваў традыцыйнае шэсце «Экадом».

    Калі: 26 красавіка, 18:00–20:30

    Дзе: Збор і мітынг на Лукішскай плошчы, Вільня. Фінальны пункт – помнік «Маці Чарнобылю» (парк Сапегаў)

  7. Спартовая акцыяПрабегі 2,6 км на падтрыманне антыядравага і антываеннага рухаў. «Раскажы знаёмым пра Чарнобыльскі тыдзень, запосці фота прабежкі і #шляхбезатама22.

    Калі: Увесь тыдзень 19–26 красавіка

    Дзе: усюды, дзе вы гатовыя браць удзел у акцыі

Аналітыка
Руды лес, акопы і радыяцыя: якія наступствы будзе мець прысутнасць расейскіх вайскоўцаў у зоне адчужэння
2022.04.11 11:55

belsat.eu

Стужка навінаў