Жыхара Полаччыны пакаралі 5 гадамі калоніі за інтэрнэт-каментары пра Лукашэнку


29-гадоваму жыхару Полацкага раёну выставілі абвінавачванне адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Як сцвярджае Генпракуратура, мужчына з кастрычніка 2019 года да ліпеня 2020 года ў інтэрнэце «размяшчаў каментары з заклікамі да гвалту ў дачыненні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама абразы на адрас кіраўніка дзяржавы».

Калегія Віцебскага абласнога суда прызнала 29-гадовага мужчыну вінаватым адразу паводле трох артыкулаў:

  • «нНаўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці» (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса);
  • «Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 ст. 368 КК);
  • «Пагроза гвалту ў дачыненні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці, прымусу да змены характару гэтай дзейнасці, з помсты за выкананне службовых абавязкаў» (ч. 1 ст. 366 КК).

Суд прызначыў жыхару Полаччыны пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Следчы камітэт заяўляе, што са жніўня было распачата больш чым 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, а Генпракуратура сцвярджае, што за гэты перыяд было зарэгістравана больш 3000 такіх «злачынстваў». Дакладная колькасць палітычна матываваных крымінальных справаў застаецца невядомай.

354 чалавекі на дзень 19 красавіка прызнаныя палітвязнямі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Паводле розных ацэнак, ад 4 да 10 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

Інтэрв’ю
Алесь Бяляцкі: Лінія на садысцкае стаўленне да затрыманых будзе працягвацца
2021.04.08 18:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў